• Увеличить размер шрифта
  • Размер шрифта по умолчанию
  • Уменьшить размер шрифта
.
.
Пятница, 21 Декабря 2012 16:12

Паездка ў Віленскі Свята-Духаў манастыр

im2fdd1

Паехаць ў паломніцтва ў Еўропу ў сучасны Вільнюс? А ці ёсць там духоўнае жыццё? Ёсць! Яшчэ якое!
Паездка ў Віленскі Свята-Духаў манастыр дапамагла нам ў гэтым ўпэўніцца...

Наша группа с архимандритом Ефремом в трапезной монастыряЗдаецца, еўрапейскі шматгалосны горад з ўсімі атрыбутамі цывілізацыі: супермаркетамі, рэкламай, кавярнямі на кожным кроку...і, з другога боку - старадаўняя сталіца Літоўска-Беларускай дзяржавы са шматвекавой гісторыяй і культурай...
Ёсць куды схадзіць і ёсць што паглядзець..., але мы ідзем ў манастыр да віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія і трапляем быццам карабель ў ціхую гавань, схаваную ад вятроў...
Праграма звычайная: вячэрняя служба, споведзь, ў нядзелю літургія з прычасцем..
Але адразу мы адчуваем прысутнасць Тварца.. Гэта немагчыма апісаць.. Бог побач з намі, Ён хоча асвяціць і нашы закрытыя сэрцы. Наш пыхлівы дух пярэчыць, розум не ўспрымае...
І толькі пазней, ў дарозе да дому, прыходзіць разуменне таго,што "Царствие Божие не пища и питие, но праведность и мир и радость во Святом Духе"(Рим.14,17).
Святии мученицы Антоние, Иоанне и Евстафие, молите Бога о нас!

Аляксандр ТАРАСЕВIЧ

Паломничества


.