Манастыру трошкі болей за дзесяць гадоў, але ў таго, хто трапіў сюды ўпершыню, складзецца ўражанне, што тут ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, а можа нават і стагоддзяў, існуе ўстойлівая праваслаўная традыцыя.
Ксен'юшка, як ласкава называюць манахіні сваю нябесную ігуменню, ніколі не пакідае іх ў бядзе і заўсёды просіць за іх у Госпада.
Хаця насельніц ў манастыры небагата, толькі 11 сястёр разам з ігуменняй Васілісай, але яны ніколі не губляюць веры і надзеі. Сястрыцы заўсёды рады прыняць гасцей, распавесці пра сваю абіцель, накарміць смачным абедам...
Напрыканцы нас благаславілі наведаць крыніцу і акунуцца ў купелі.
Хто ведае, што гэта такое, той можа толькі пазайздросціць...
І мы хочам вам параіць наведаць гэты цудоўны куток!!!
Аляксандр ТАРАСЕВIЧ