21 чэрвеня 1875 г. Прусавіцкую царкву аглядаў і знаёміўся з жыццём прыхода архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Аляксандр (Дабрынін). Па слядах гэтай падзеі «Минские епархиальные ведомости» паведамлялі: «Приходская церковь во имя святителя Николая построена правительством в 1872 г. Зданием деревянная, крестообразная, с одним куполом. Довольно благовидна, крепка, хотя и требует уже некоторой ремонтировки. Внутри также достаточно благоустроена и содержится, по-видимому, в чистоте и порядке. Нет некоторых утварных вещей, как, например, всенощного блюда, водосвятной чаши, — а ризница очень скудна и недостаточна. Письмоводство и архив найдены в порядке и исправности, недостает только церковной летописи. Его Преосвященство прибыл в сию церковь в 8 часов вечера и, встреченный прихожанами, изволил слушать всенощное бдение, во время которого на священника Хотаевичской церкви возложен набедренник. По окончании богослужения, осмотрев внутреннее и внешнее состояние церкви и преподав прихожанам благословение, Владыка отправился в квартиру священникa, где и изволил иметь ночлег» .
Паводле апісання Прусавіцкай царквы 1879 г. у храме знаходзіўся мясцовы шанаваны абраз Божай Маці.
Адпаведна колькасці прыхаджан Прусавіцкая царква састаяла ў 5 класе. У прыходзе меліся тры невялікія прыпісныя цэркаўкі: Свята-Петра-Паўлаўская ў Далькавічах, Свята-Троіцкая ў Станавішчы і Мятлічыцкая ў гонар Увядзення ў храм Божай Маці. Усе яны былі невядома кім пабудаваны ў незапамятныя часы і адзначаліся ў дакументах як зусім струхнелыя.
На 1901 г. у прыходзе меліся 2 прыпісныя царквы: Свята-Петра-Паўлаўская ў Далькавічах (збудавана ў 1896 г.) і Свята-Міхайлаўская ў Мятлічыцах (збудавана ў 1897 г.). Прыхаджан было 996 душ мужчынскага і 1033 душы жаночага полу.
У 1903 г. пры храме ўзведзена новая драўляная званіца.
Па стане на 1912 г. у прыходзе дзейнічала толькі прыпісная царква ў Далькавічах, а былая цэркаўка ў Мятлічыцах адзначаецца ўжо як малітоўны дом .
Як працякала жыццё прыхода ў перыяд Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, а таксама і ў 1920-я гг., застаецца толькі здагадвацца. Ніякіх сведчанняў не знойдзена. Можна меркаваць, што лёсы прыхода, храма і духавенства склаліся тыпова для таго трагічнага часу. Вядома толькі, што ў сярэдзіне 1920-х гг. царкоўнае жыццё ў Прусавіцкім прыходзе яшчэ цеплілася. Настаяцелем (відаць па ўсім, апошнім) у гэты перыяд быў свяшчэннік Мікалай Біруковіч . Пра яго лёс нічога не вядома.
Пасля падзення атэістычна накіраванага камуністычнага рэжыму і станоўчых перамен у дзяржаве, старажытны праваслаўны прыход у Прусавічах так і не адрадзіўся .
- Церковь закрыли в 1929 году, - рассказала уроженка соседней Глебовщины Валентина Семенчик.
- Место, где была расположена церковь, мы отыскали с учениками Околовской школы по остаткам каменного фундамента в 2010-2011 гг., -- поведал настоятель Околовского храма в честь Казанской иконы Божией Матери иерей Сергий Барилюк. – Навели порядок и установили поклонный крест. Очень хотелось, чтобы здесь шла молитва.
Татьяна Куриленок живет в Москве, но сердцем привязана к лесному уголочку, где прошли ее детство и юность.
- Однажды мне приснился дивный сон, -- делилась Татьяна Ивановна. – В райском саду я искала именно церковь. А когда приехала сюда, поняла, что нужно делать дальше. Так и началась история появления этого храма. Сначала подключилась к этому моя сестра Валентина, а затем и другие неравнодушные сельчане. Нам понадобилось 10 лет, чтобы завершить задуманное.
20 сентября 2025 г., в субботу перед Воздвижением, предпразднство Рождества Пресвятой Богородицы, епископ Борисовский и Марьиногорский Амвросий, совершил освящение новоустроенного храма.
Храм является приписным к храму Казанской Иконы Божией Матери д.Околово.
Настаяцелі прыхода:
свяшчэннік Васілій Нікановіч (1855–1859);
свяшчэннік Антоній Iванавiч Тучкевіч (31.03.1860-1865);
свяшчэннік Канстанцін Ильiч Смоліч (26.07.1865–22.01.1890);
свяшчэннамучанiк Міхаіл Пятровiч Плышэўскі (21.05.1890-14.10.1892);
свяшчэннік Іаан Адамавiч Неслухоўскі (27.11.1892-1917-?);
свяшчэннік Мікалай Iванавiч Біруковіч (на 1926).
священник Сергий Барилюк (20.09.2025г по настоящее время)








